Украіна: Цімашэнцы ўручылі другую падпіску пра нявыезд

Лідэр апазыцыйнага руху "Батькивщина", экс-прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што сьледчы Генэральнай пракуратуры ўручыў ёй другую падпіску пра нявыезд. Цімашэнка таксама сказала, што ніякіх сьледчых дзеяньняў пасьля чарговага допыту ў Генпракуратуры не было праведзена.

Супраць Цімашэнкі распачатыя дзьве крымінальныя справы. Абедзьве паводле артыкулу пра злоўжываньне службовым становішчам.