Кіраўнік плянава-аналітычнай групы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Вацлаў Арэшка называе санкцыі Вашынгтону і Брусэлю «крокам, якога чакалі і які быў неабходны»:
«Калі Захад не рэагуе на сытуацыю, то працягваецца балянсаваньне рэжыму на трубе паміж Захадам і Ўсходам. І мы працягваем існаваць у тых жа самых умовах. На маю думку, гэтыя санкцыі ствараюць сытуацыю новых умоваў. І гэта адкрывае новыя магчымасьці і для беларускай дэмакратыі. То бок у нас пашыраецца поле дзеяньня, а ў рэжыму яно звужаецца.
Мяне зацікавіла тое, што рэакцыя ЗША стала вастрэйшай за рэакцыю Эўразьвязу. Справа ў тым, што апошнім часам амэрыканская адміністрацыя была больш лагодная. І мне здаецца, што тут спрацаваў фактар выбараў. Набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, і амэрыканцам трэба прымаць сур’ёзныя рашэньні. А Беларусь якраз і трапіла ў сфэру сур’ёзных рашэньняў».