Уладзімер Халіп: Мы гаворым толькі на побытавыя тэмы

Госьць Начной Свабоды – Уладзімер Халіп, бацька журналісткі, жонкі экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Ірыны Халіп, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Соўсь
: Ці вядома Ірыне пра рашэньне міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ аднавіць візавыя санкцыі 158 прадстаўнікоў беларускага рэжыму ў адказ на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі і арышты ў Беларусі? Як яна рэагуе?

Халіп: Яна пакуль гэтай інфармацыі ня мае, але я думаю, што яна ня надта на гэта спадзяецца.

Соўсь: Якая была першая рэакцыя Даніка, калі ягоная маці вярнулася? Як вы тлумачыце яму прысутнасьць чужых людзей у доме, тое, што маці ня можа выйсьці зь ім на вуліцу?

Халіп: Ірына і Данік не разлучаюцца ні на хвіліну. Ён так напакутаваўся, так сумуе па ёй, што ён проста не выпускае яе рукі з сваёй. Яны ўвесь час разам. А пра тое, што такія акалічнасьці мы яму нічога не казалі, не тлумачылі, але ў гэтага хлопчыка такая інтуіцыя, такое разуменьне, што напэўна ён сам усё разумее і паводзіць сябе ў гэтай сытуацыі вельмі годна. Я проста ганаруся ім.

Соўсь: Як складваюцца адносіны з супрацоўнікамі КДБ, якія цяпер жывуць у вашай кватэры?

Халіп: Яны выконваюць свае службовыя абавязкі. Ніякіх прэтэнзій як раз да іх няма.

Соўсь: У адным з лістоў Ірына філязофскі адзначыла, што яны не знаходзіцца ў турме, а набывае новы вопыт. Што яна згадвае пра турму?

Халіп: Безумоўна, у пэўным сэнсе – так. Ня думаю, што яна адступілася ад нейкіх сваіх даўніх прынцыпаў. Але тое, што гэта моцна пашырыла яе сьветапогляд тое, што яна шмат чаго зразумела ў гэтым жыцьці – гэта несумненна.

Соўсь: Ірыне забаронена карыстацца кампутарамі. Але ці піша яна на паперы?

Халіп: Яна нічога ня піша.

Соўсь: Ці вы і ваша жонка можаце быць для яе акном у сьвет? Вы маеце магчымасьць інфармаваць яе пра тое, што адбываецца ў Беларусі?

Халіп: Я не магу пра гэта гаварыць.

Соўсь: А што дазволена? Што можна Ірыне? І што можна рабіць вам у рамках хатняга арышту?

Халіп: Толькі сустракацца зь ёю, размаўляць і ўсё. Мы карыстаемся толькі побытавымі тэмамі, не выходзім ні на якія іншыя. Каб не ўскладняць сытуацыю.

Соўсь: Генадзь Карпенка за некалькі дзён да сьмерці наведваў Тамару Віньнікаву, якая знаходзілася пад хатнім арыштам. І ён згадваў такую дэталь, што нават келішкі ў яе былі так бы мовіць пранумэраваныя. Што з вашымі рэчамі? Ці прайшлі яны інвэнтарызацыю КДБ?

Халіп: Не, нічога такога няма. Там была іншая сытуацыя.

Слухаць гутарку цалкам: