У Вялікай Брытаніі прайшлі студэнцкія дэманстрацыі

У Вялікай Брытаніі прайшлі масавыя студэнцкія дэманстрацыі супраць павышэньня коштаў за навучаньне ва ўнівэрсытэтах.

Тысячы студэнтаў выйшлі на вуліцы Лёндану, дзе дэманстрацыя прайшла мірна. У Манчэстэры частка пратэстоўцаў пачала сутыкненьні з паліцыяй, 14 удзельнікаў акцыі былі арыштаваныя.

У Лёндане каля 200 студэнтаў далучыліся і да мітынгу салідарнасьці каля будынку эгіпецкай амбасады.