КДБ зьмяніў меру стрыманьня ў адносінах да Ірыны Халіп, Уладзімера Някляева і Сяргея Вазьняка.
Паведамляецца, што Някляева і Халіп памясьцілі пад хатні арышт з утрыманьнем пад вартаю.
Першай прывезьлі дадому Ірыну Халіп. Тое, што Ірына ўжо дома, а 20.30 пацьвердзіў яе бацька Ўладзімер Халіп. Хатні арышт азначае, што Ірыне нельга падыходзіць да тэлефона, таму пагаварыць зь ёю не ўдалося. Сын Данік будзе зараз пры маме, але Ірына зможа быць зь ім толькі дома – шпацыры зьмешчаным пад хатні арышт забароненыя.
Пасьля 22-й родныя Сяргея Вазьняка пацьвердзілі, што ён дома. У адрозьненьне ад Халіп і Някляева Вазьняка выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Найпазьней, а палове адзінаццацтай, супрацоўнікі КДБ прывезьлі дадому Ўладзімера Някляева.
Перад тым яны папрасілі паплечнікаў Някляева пакінуць кватэру і засталіся там з жонкаю палітыка Вольгай.
Раней адвакатка Някляева Тамара Сідарэнка заўважыла, што ў пятніцу падчас сьледчых дзеяньняў, на якіх яна прысутнічала, немагчыма было ўявіць, што мера стрыманьня ў адносінах да палітыка будзе зьмененая.
У паведамленьні БЕЛТА сярод іншага гаворыцца, што “грунтуючыся на выніках праведзеных сьледчых мерапрыемстваў, устанаўленьні асноўных абставінаў крымінальнай справы з факту масавых непарадкаў у Менску 19 сьнежня, ролі кожнага з абвінавачаных і іх лініі паводзінаў сьледзтвам, па ўзгадненьні з органамі пракуратуры, прынята рашэньне аб зьмене меры стрыманьня ў адносінах да У.Някляева, А.Корбана, А.Паўлава, У.Кобеца і С.Вазьняка”.
Як вядома, Алег Корбан і Анатоль Паўлаў былі вызваленыя зь сьледчага ізалятару КДБ 7 студзеня, Уладзімер Кобец – у ноч на 27 студзеня.
Абвінавачаньні ў арганізацыі масавых непарадкаў і ўдзеле ў іх выстаўленыя на цяперашні момант 37 чалавекам, у ліку якіх пяць былых кандыдатаў у прэзыдэнты: Аляксей Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч.

Your browser doesn’t support HTML5