Інданэзія: 17 загінулых у часе пажару на пароме

У Інданэзіі ў выніку пажару на борце пасажырскага парому, які плавае паміж выспамі Ява і Суматра, загінулі ня меней як 17 чалавек. Паведамляецца таксама пра 20 пацярпелых. Ратуючыся ад агню, людзі скакалі ў ваду. На борце была паніка. Узгараньне адбылося неўзабаве пасьля таго, як судна выйшла з порту Мерак на Яве.

Прычыны пажару пакуль не вядомыя.