Нідэрлянды адправяць у Аўганістан новы вайсковы кантынгент

Урад Нідэрляндаў атрымаў падтрымку заканадаўцаў у пытаньні аб адпраўцы ў Аўганістан групы вайскоўцаў і паліцыянтаў. Цягам болей як чатырох месяцаў яны будуць удзельнічаць у падрыхтоўцы супрацоўнікаў для аўганскіх службаў бясьпекі.

Летась у Аўганістане завяршыў прысутнасьць у складзе сілаў сіжнароднай кааліцыі галяндзкі вайсковы кантынгент. Абмеркаваньне гэтага пытаньня прывяло да роспуску былога ўраду Нідэрляндаў.