Звольненыя і адлічаныя за Плошчу

Неўзабаве пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня пачалі зьяўляцца зьвесткі пра звальненьні з працы і адлічэньні з ВНУ ўдзельнікаў акцыі апазыцыі.

Сьпіс звольненых і адлічаных:

Валянціна Бусько, адвакатка Гарадзенскай абласной калегіі;

Ільля Васілевіч
, Менскі політэхнічны каледж;

Андрэй Вількін, дацэнт катэдры фізычнага выхаваньня Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту;

Тацьцяна Грыбоўская, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту;

Натальля Ільініч, выкладчыца гісторыі з Талькі;

Аліна Літвінчук, Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт;

Андрэй Лугін, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт;

Алесь Ляўчук, берасьцейскі карэспандэнт газэты "Знамя юности" (за адмову апісваць падзеі ў Менску ў нэгатыўным сьвятле);

Ірына Панкавец, кухар сярэдняй школы Барысава;

Тацьцяна Суслава, Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт;

Юрась Шпак-Рыжкоў
, супрацоўнік камунальнага прадпрыемства "Менскгарсьвятло", член выбарчай камісіі ад Партыі БНФ;

Арцём Хвасьцюк
, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Вячаслаў Дашкевіч, ахоўнік ГЦ "Карона".

ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ НАМ ПРА ФАКТЫ АДЛІЧЭНЬНЯЎ І ЗВАЛЬНЕНЬНЯЎ З ПАЛІТЫЧНЫХ МАТЫВАЎ