Нямеччына супраць карупцыі ў фондзе барацьбы са СНІДам

Нямеччына адклала выплаты штогадовага ўнёску памерам 270 мільёнаў даляраў у міжнародны фонд барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй з прычыны карупцыйнага скандалу. Нямецкія ўлады спаслаліся на інфармацыю, паводле якой у некаторых краінах сотні мільёнаў даляраў затрымліваюцца ў кішэнях чыноўнікаў. Кіраўніцтва фонду прызнала факты парушэньняў, аднак заклікала не перабольшваць памеры карупцыі.

Нямеччына ўваходзіць у тройку галоўных спонсараў фонду, гадавы бюджэт якога большы за 20 мільярдаў даляраў.