На наступным тыдні Эўропа і Злучаныя Штаты мусяць вызначыцца са сваім адказам на пасьлявыбарчую сытуацыю ў Беларусі. 31 студзеня міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу павінны разгледзець прапановы рэзалюцыі, прынятай 20 студзеня на сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры. Ці ўхваляюць самі беларусы тактыку санкцый?
Вайсковы пэнсіянэр, аўтар дакумэнтальных дасьледаваньняў пра жыцьцё ў акупаванай Беларусі Ільля Копыл на пытаньне аб мэтазгоднасьці палітычных абмежаваньняў супраць цяперашняга беларускага рэжыму адказвае з афіцэрскай прамалінейнасьцю: санкцыям – быць. На яго перакананьне, кіраўніцтва Беларусі давяло сытуацыю да такога стану, што вярнуцца да цывілізаванага вырашэньня беларускага пытаньня амаль немагчыма:
"Я лічу, што санкцыі патрэбныя. І патрэбныя санкцыі любыя – і палітычныя, і эканамічныя. Бо калі гаворка тычыцца Беларусі, то тут і эканоміка, і ўсё іншае цесна пераплецена з палітыкай. Таму ў дадзеным выпадку нічога разьдзяляць нельга. Асабіста я лічу, што санкцыі патрэбныя любыя.
На жаль, сытуацыяй неабходна кіраваць звонку. І чым большы будзе ціск з боку ЗША, Эўразьвязу, а было б пажадана, каб і з боку Расеі такі ўціск быў, то, магчыма, хоць невялічкі вынік – гэта таксама ўжо будзе вынік. Зьнешнімі рычагамі на рэжым уплываць цалкам можна. Я думаю, што як дэпутаты Эўрапарлямэнту, так і міністры замежных спраў настроеныя рашуча, таму адпаведныя рашэньні будуць прынятыя".
Адзін зь першых фэрмэраў Беларусі Ўладзімер Матусевіч не такі радыкальны ў высновах і лічыць, што да пытаньня палітычных ці эканамічных абмежаваньняў варта падыходзіць больш выбарачна. Аднак, на яго думку, усе, датычны да рэпрэсіяў, павінны адчуць увесь цяжар зьнешняй увагі да сваіх пэрсонаў, без увагі на сацыяльнае становішча:
"Я перадусім за санкцыі палітычнага характару. Хоць, зразумела, калі б прынялі палітычныя санкцыі разам з эканамічнымі, гэтыя захады далі б больш адчувальны эфэкт. Але я супраць абмежаваньняў у эканамічнай сфэры. Эўрапейцы, амэрыканцы пастаянна падкрэсьліваюць: мы зробім такія санкцыі, каб не пацярпеў просты беларус. Але ж як так зрабіць, каб не пацярпеў звычайны чалавек, калі прыняць эканамічныя санкцыі? Я гэтага, ведаеце, не разумею, бо ў любым выпадку з увядзеньнем эканамічных санкцый абавязкова пацерпіць просты беларус.
Палітычныя, абмежаваньні візавага рэжыму для некаторых катэгорый грамадзянаў – вось гэта трэба дамагацца ў першую чаргу. Няхай яны датычаць непасрэдна адказных за рэпрэсіі: няхай баяцца судзьдзі, якія прымаюць такія рашэньні, уключна з тымі, хто працуе ў раённых судах. Няхай баяцца розныя камандзіры -- я маю на ўвазе ня толькі вышэйшае кіраўніцтва, міністра ўнутраных спраў, бо ёсьць жа канкрэтныя камандзіры роты, узводу, якія камандавалі гэтымі дзецьмі, апранутымі ў чорнае, якія зьбівалі людзей сваімі палкамі. Іх таксама трэба ўключыць у чорны сьпіс, бо не праблема даведацца іхныя прозьвішчы. Каб людзі ведалі, што зло рабіць, выступаць супраць мірных людзей, нават калі гэта загад, але калі загад злачынны, то ты павінен спачатку добра падумаць, перш чым выконваць такі загад".