Кіраўнік расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатом» Сяргей Кірыенка падчас сустрэчы ў Менску зь першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Ўладзімерам Сямашкам заявіў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі пачнецца сёлета ў верасьні. Чыноўнік дадаў, што адпаведнае міжурадавае пагадненьне можа быць падпісана да пачатку сакавіка на пасяджэньні так званага саюзнага Саўміна. Паводле папярэдніх падлікаў, кошт будаўніцтва абыдзецца ў 6-7 мільярдаў даляраў. Пад узьвядзеньне АЭС адводзіцца Астравецкая пляцоўка на Гарадзеншчыне.
Кіраўніцтва карпарацыі «Росатом» зноў рэанімавала праект будаўніцтва першай беларускай АЭС. Гэта пры тым, што ў канцы мінулага году Аляксандар Лукашэнка безапеляцыйна заявіў: Беларусь у гэтай справе будзе шукаць новых партнэраў. Дык чаму вернуты расейскі варыянт, які адмыслоўцы прызнаюць самым непажаданым з усіх магчымых?
Экспэрт у галіне атамных тэхналёгій, прафэсар Георгі Лепін, перакананы: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і аддаленьня Беларусі ад Захаду, Расея адчула, што можа зноў дыктаваць свае ўмовы беларускаму кіраўніцтву:
«Тут усё вельмі складана. Я спрабаваў прааналізаваць, што Беларусь мае дзеля таго, каб пабудаваць атамную станцыю. І аказалася, што практычна нічога ня мае! І першае, што яна ня мае, гэта спэцыялістаў. Прычым, ува ўсіх абласьцях. Гэта і праектаваньне рэактара, і будаўніцтва. Нічога абсалютна ў гэтым пляне Беларусь ня мае, ніводнага спэцыяліста.Па-другое, калі нават уявім, што АЭС пабудуюць, — абслугоўваць яе няма каму. Тое, што яны зараз крычаць — маўляў, у ВНУ адкрылі спэцыяльнасьць — дык гэта ўсё абы-што. Спэцыяліст-атамшчык — гэта ня той, хто скончыў інстытут. Гэта той, хто шмат гадоў адпрацаваў на рэактарах. Хто мае багаты вопыт эксплюатацыі рэактараў. Калі такога вопыту няма — гэта пустое месца, гэта не спэцыяліст. Таму Беларусь, можна лічыць, ня мае ніводнага спэцыяліста ў эксплюатацыі рэактараў. Трэці момант — Беларусь ня мае сродкаў…»
Гэтае пытаньне расейскі бок абяцае закрыць за кошт шматмільярднага крэдыту ўзамен на сумеснае камэрцыйнае выкарыстаньне электраэнэргіі, якая будзе выпрацоўвацца на рэактарах беларускай АЭС. Дырэктар навукова-дасьледчага інстытуту ядзерных праблемаў Уладзімер Барышэўскі вітае рашэньне вярнуцца да ідэі будаўніцтва АЭС на такім узроўні. Навуковец лічыць, што спэкуляцыі на тэме чарнобыльскай спадчыны ня вартыя параўнаньня з тым, якую насамрэч карысьць прынясе Беларусі «мірны атам»:
«Усё гэта настолькі перабольшана! Зараз, як прайшоў час пасьля аварыі на ЧАЭС, усё яскрава бачна: нічога надзвычайнага не адбылося. Гэта я да таго, каб мяне добра зразумелі, бо тут вельмі падкрэсьлена трэба гаварыць. У выніку чарнобыльскай аварыі, калі прыбраць тое шалёнае рашэньне, калі паслалі на ліквідацыю салдатаў, бо толькі ў запаленым мозгу магло такое адбыцца, нічога не здарылася. Што тычыцца таго, што ўжо выпала, то мы ж бачым адказы на тыя пытаньні: дзе яно, генэтычнае выміраньне народа? Няма яго! І яшчэ хачу сказаць жорстка: гэтыя людзі, якія ваююць і спрабуюць спасылацца на Чарнобыль, абвінавачваючы яго ўва ўсіх бедах, яны на самой справе робяць вельмі дрэнную паслугу нашаму народу. Таму што найперш змагацца трэба з дрэннымі вытворчасьцямі, з аўтамабілямі, якія „вычыхваюць“ у атмасфэру невядома што. Вось дзе сапраўдныя хваробы!»
У кантракце аб будаўніцтве беларускай АЭС Беларусь і Расея заплянавалі вызначыць у якасьці тэрміну ўводу першага энэргаблёка 2017 год, але пры гэтым разьлічваюць на максымальнае паскарэньне будаўніцтва і гавораць пра канец 2016-га.
Між тым, як кажа прафэсар Георгі Лепін, бакі расьпісаліся ў поўнай некампэтэнтнасьці, паколькі да таго часу праблемай № 1 можа паўстаць якраз дэфіцыт сыравіны для атамных станцый па ўсім сьвеце. А гэта значыць, апроч жаданьня жорстка прывязаць Беларусь да сябе, Расея іншай мэты не перасьледуе:
«Ведаеце, Расея нават сябе ўжо не забясьпечвае ўранам, частку сыравіны яна сама закупляе. А ўвогуле ў сьвеце вельмі цяжка становіцца з уранам. Прыкладам, уран у многіх краінах перастаюць вырабляць, здабываць. У тым ліку і таму, што насельніцтва пратэстуе. Адна зь дзяржаў, якая больш за іншых выдае урану, гэта Канада. І цяпер у Канадзе гэтай небясьпечнай з экалягічнага гледзішча галіной вельмі абураюцца жыхары. У іхных умовах зусім ня выключана, што неўзабаве прымусяць спыніць здабычу урану. У Акінаве гэтаксама ёсьць уранавыя паклады, але і там насельніцтва патрабуе закрыцьця гэтых крыніцаў, спыненьня іх распрацоўкі. Так што з уранам можа ўзьнікнуць вельмі складаная праблема».
Пры канцы мінулага году падчас саміту АБСЭ ў Казахстане Злучаныя Штаты прапанавалі Беларусі ядзерны рэактар на нізкаўзбагачаным уране ўзамен на адмову ад высокаўзбагачанага ўрану, які можа выкарыстоўвацца для вырабу ядзернай зброі. Пры тым, што зь беларускіх запасаў бомбы нельга вырабіць нават у тэорыі, варыянт амаль бясплатнай АЭС выглядаў больш чым прывабна. Аднак на тле таго, што перад афіцыйным Менскам куды больш выразна маячаць шырокамаштабныя санкцыі, чым супрацоўніцтва ў галіне атамнай энэргетыкі, пра тыя прапановы можна забыцца.
Кіраўніцтва карпарацыі «Росатом» зноў рэанімавала праект будаўніцтва першай беларускай АЭС. Гэта пры тым, што ў канцы мінулага году Аляксандар Лукашэнка безапеляцыйна заявіў: Беларусь у гэтай справе будзе шукаць новых партнэраў. Дык чаму вернуты расейскі варыянт, які адмыслоўцы прызнаюць самым непажаданым з усіх магчымых?
Экспэрт у галіне атамных тэхналёгій, прафэсар Георгі Лепін, перакананы: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і аддаленьня Беларусі ад Захаду, Расея адчула, што можа зноў дыктаваць свае ўмовы беларускаму кіраўніцтву:
«Тут усё вельмі складана. Я спрабаваў прааналізаваць, што Беларусь мае дзеля таго, каб пабудаваць атамную станцыю. І аказалася, што практычна нічога ня мае! І першае, што яна ня мае, гэта спэцыялістаў. Прычым, ува ўсіх абласьцях. Гэта і праектаваньне рэактара, і будаўніцтва. Нічога абсалютна ў гэтым пляне Беларусь ня мае, ніводнага спэцыяліста.
Спэцыяліст-атамшчык — гэта ня той, хто скончыў інстытут. Гэта той, хто шмат гадоў адпрацаваў на рэактарах.
Гэтае пытаньне расейскі бок абяцае закрыць за кошт шматмільярднага крэдыту ўзамен на сумеснае камэрцыйнае выкарыстаньне электраэнэргіі, якая будзе выпрацоўвацца на рэактарах беларускай АЭС. Дырэктар навукова-дасьледчага інстытуту ядзерных праблемаў Уладзімер Барышэўскі вітае рашэньне вярнуцца да ідэі будаўніцтва АЭС на такім узроўні. Навуковец лічыць, што спэкуляцыі на тэме чарнобыльскай спадчыны ня вартыя параўнаньня з тым, якую насамрэч карысьць прынясе Беларусі «мірны атам»:
«Усё гэта настолькі перабольшана! Зараз, як прайшоў час пасьля аварыі на ЧАЭС, усё яскрава бачна: нічога надзвычайнага не адбылося. Гэта я да таго, каб мяне добра зразумелі, бо тут вельмі падкрэсьлена трэба гаварыць. У выніку чарнобыльскай аварыі, калі прыбраць тое шалёнае рашэньне, калі паслалі на ліквідацыю салдатаў, бо толькі ў запаленым мозгу магло такое адбыцца, нічога не здарылася. Што тычыцца таго, што ўжо выпала, то мы ж бачым адказы на тыя пытаньні: дзе яно, генэтычнае выміраньне народа? Няма яго! І яшчэ хачу сказаць жорстка: гэтыя людзі, якія ваююць і спрабуюць спасылацца на Чарнобыль, абвінавачваючы яго ўва ўсіх бедах, яны на самой справе робяць вельмі дрэнную паслугу нашаму народу. Таму што найперш змагацца трэба з дрэннымі вытворчасьцямі, з аўтамабілямі, якія „вычыхваюць“ у атмасфэру невядома што. Вось дзе сапраўдныя хваробы!»
Дзе яно, генэтычнае выміраньне народа? Няма яго!