Ірак: новыя ахвяры

У ірацкім горадзе Кербела сёньня ў выніку выбуху загінулі, як найменей, 6 чалавек і яшчэ 10 былі параненыя. Улады паведамілі, што на аўтастаянцы, дзе спыніліся аўтобусы з мусульманамі-шыітамі, быў падарваны аўтамабіль.

Таксама сёньня ў Багдадзе выбухнулі дзьве бомбы, закладзеныя на ўзбочыне шашы. Загінулі 2 высокапастаўленыя чыноўнікі, яшчэ 8 чалавек былі параненыя.