Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе зноў будуць разглядаць справу бізнэсоўца, актывіста АГП Андрэя Бандарэнкі, які ўжо адбыў паўтара гады паводле абвінавачаньня, з якім ня згодны.
Улетку будзе два гады, як сябра АГП, да 2008 году удалы бізнэсоўца Андрэй Бандарэнка знаходзіцца за кратамі. Бандарэнка ў 2008 годзе паспрабаваў стаць дэпутатам беларускага парлямэнту і не пагадзіўся з афіцыйным вынікам выбараў, паводле якога прайграў. Пратэсты бізнэсоўца скончыліся тым, што на яго завялі крымінальную справу – нібыта абакраў былую уласную фірму. Андрэй Бандарэнка на час зьехаў з Беларусі, а калі вярнуўся, каб праведаць малога сына, быў арыштаваны. Першы суд даў Бандарэнку 7 гадоў калёніі за крадзеж, другі суд дзеяньне перакваліфікаваў на махлярства і зьменшыў тэрмін на год. Андрэй Бандарэнка і з гэтым прысудам не пагадзіўся і дамогся адмены прысуду і перагляду справы ў Менскім гарадзкім судзе. Пакараньне ён адбывае ў Бабруйскай калёніі. Вядома, што адміністрацыя ставіцца да яго вельмі жорстка – некалькі разоў Бандарэнка сядзеў у карцэры, трымаў галадоўкі. У канцы мінулага году вязьня перавялі ў менскі сьледчы ізалятар на Валадарскага – чакаць перагляду справы. Бацька Андрэя Валер Бандарэнка кажа пра новы паварот у справе сына.
"Патрапіў нармальны судзьдзя – адмяніў прысуд. Яно і раней было ўсім бачна, што няма там ніякага злачынства, ніхто там нічога не краў, ім гэта было зусім непатрэбна. Лістоў ад яго даўно не было. У Бабруйску яго амаль ўвесь час трымалі ў "шызо", а як адвезьлі ў Менск, перапіска тым больш скончылася. Але ў яго ў чацьвер быў адвакат, казаў, што зь ім усё нармальна, ад'ядаецца. Перадачу для яго там прынялі".
У Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой быў Андрэй Бандарэнка, неаднаразова заяўлялі пра палітычны характар перасьледу Андрэя Бандарэнкі. Напярэдадні працэсу ў АГП сказалі, што "па-ранейшаму сочаць за справай Бандарэнкі і чакаюць ад суду "правасуднага рашэньня".
Варта нагадаць і пра яшчэ аднаго вядомага вязьня – Мікалая Аўтуховіча, які адбывае 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ў Івацэвічах. Актывіст Вячаслаў Сіўчык паведаміў пра нядаўнюю вестачку ад Аўтуховіча – палітвязень змог з турмы перадаць, што сочыць праз мэдыі за апошнімі падзеямі ў краіне і вельмі непакоіцца пра лёс арыштаваных 19 сьнежня.
Я пазваніў маці Аўтуховіча Ліліі Юльянаўне, якая жыве ў Ваўкавыску. Паводле яе зьвестак Мікалаю паставілі зубны пратэз, але больш нічога пра здароўе сына маці ня ведае.
"Яму патрэбнае сапраўднае лячэньне. Пасьля такой працяглай галадоўкі, якую ён вынес, ён надарваў здароўе цалкам – няма жывога месца. Ён мне пра гэта ня хоча пісаць, бо ня хоча мяне непакоіць, але я адчуваю сваёй душой маці, як яму там дрэнна".
Нагадаю, Мікалай Аўтуховіч, як і Андрэй Бандарэнка, не прызнаў сябе вінаватым і працягвае змагацца за перагляд справы. Абараняе Аўтуховіча Павал Сапелка, які зараз ёсьць адвакатам і ў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
У 2010 годзе Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Аўтуховіча вінаватым ў незаконных дзеяньнях са зброяй. Абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту з Аўтуховіча суд зьняў.