ЗША: напад на паліцыянтаў

У цэнтры амэрыканскага гораду Дэтройт у нядзелю 4 супрацоўнікі паліцыі былі параненыя, калі ўзброены мужчына распачаў страляніну ў паліцэйскім пастарунку. Сярод пацярпелых – начальнік пастарунку. Нападніка застрэлілі. Лекары кажуць, што жыцьцю параненых нічога не пагражае.

Паводле інфармацыі агенцтваў, імя нападніка вядомае, але пакуль не паведамляецца. Матывы злачынства не зразумелыя.