Мэтай санкцыяў у дачыненьні да Беларусі зьяўляюцца кропкавыя захады супраць чыноўнікаў, а не народу краіны. Пра гэта заявіў намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША Томас Меліа сёньня ў Менску ў часе сустрэчы з кіраўніцтвам БАЖ.
Паводле намесьніка старшыні грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) Андрэя Аляксандрава, у часе сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні свабоды слова ў Беларусі і сітуацыя з недзяржаўнымі СМІ.
"Томас Меліа даў зразумець, што ён мае намер данесьці да беларускага кіраўніцтва пазыцыю ЗША: падзеі ў Беларусі 19 сьнежня і пасьля гэтай даты для ЗША зусім непрымальныя", — сказаў Аляксандраў у інтэрвію агенцтву БелаПАН.
Як паведаміла кіраўнік БАЖ Жанна Літвіна, падчас гутаркі Меліа заявіў, што ЗША гатовы да шырокага супрацоўніцтва з Беларусьсю ў тым выпадку, калі ў краіне будуць захоўвацца правы чалавека. "Ён падкрэсьліў, што ў выніку санкцыяў важна не закрыць свет для беларусаў", — сказала Літвіна.
"Пры гэтым прадстаўнік Дзярждэпа ЗША выказаў надзею, што ў той сітуацыі, калі дзяржаўныя СМІ гавораць пра міжнародную змову супраць Беларусі, незалежныя СМІ Беларусі змогуць даць інфармацыю, якая адпавядае рэчаіснасьці", — цытуе агенцтва БелаПАН кіраўніцу БАЖ .