У Тунісе затрыманыя два высокапастаўленыя чыноўнікі з кіраўніцтва зрынутага прэзыдэнта Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі.
Паводле мэдыяў, адзін з былых дараднікаў Бэн Алі і экс-міністар унутраных спраў знаходзяцца пад хатнім арыштам.
Сёньня ў Тунісе апошні дзень жалобы па загіблых у часе нядаўніх дэманстрацыяў. Каля тысячы чалавек з рэгіёну Сідзі-Бузід, з падзеяў у якім пачаліся ўсенародныя акцыі пратэсту, правялі сёньня ў сталіцы Тунісу дэманстрацыю з патрабаваньнем адстаўкі часовага ўраду. У Тунісе шмат незадволеных тым, што ў новым урадзе частка пасадаў засталася за прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта.