Атрымаць інфармацыю з першых рук аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў – галоўная мэта візыту ў Менск намесьніка памочніка Дзяржсакратара Злучаных Штатаў Амэрыкі Томаса Меліа. Ён прыляцеў у Менск 22 студзеня і прабудзе тут да 25 студзеня.
Візыт амэрыканскага дыплямата таксама будзе дэманстраваць салідарнасьць ЗША з беларускай грамадзянскай супольнасьцю. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту мае намер заклікаць да неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных у Беларусі ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня.
Томас Меліа плянуе сустрэцца з сем'ямі затрыманых, прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі, недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў, аналітыкамі, супрацоўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі і дыпляматычных місій краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных у размове са "Свабодай" пацьвердзіў сустрэчу ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве:
"У суботу на просьбу амэрыканскага боку адбудзецца сустрэча ў МЗС. Яна пройдзе на ўзроўні кіраўніцтва двух упраўленьняў – Амэрыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва".
Злучаныя Штаты Амэрыкі падтрымалі рэзалюцыю Эўрапарлямэнту аб неадкладным увядзеньні санкцый у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь яго рэакцыяй на выступленьні апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Як паведаміў 20 студзеня ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі, са свайго боку Злучаныя Штаты гатовы прыняць дадатковыя меры па аднаўленьні санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, якія раней былі зьнятыя. Па гэтым пытаньні праводзяцца "дбайныя кансультацыі" з партнэрамі па Эўразьвязу , сказаў Кроўлі.
Палітоляг Ігар Лялькоў лічыць: падчас сустрэч абавязкова будзе весьціся гаворка пра магчымыя санкцыі, паколькі амэрыканскаму дыплямату неабходна:
"З першых вуснаў, вуснаў грамадзянаў Беларусі даведацца, якія ёсьць у іх чаканьні ў аспэкце магчымых санкцый з боку ЗША. І натуральна, мы зацікаўленыя, каб гэта праца каардынавалася ЗША і Эўразьвязам.
Хацеў бы зьвярнуць увагу на тое, што ў мінулым амэрыканскія санкцыі былі больш жорсткія параўнальна з эўрапейскімі. І выглядае на тое, што яны былі і больш дзейснымі. Пра што і сьведчыць нядаўняя гісторыя. Хацелася б, каб Эўропа больш цягнулася за прыкладам Злучаных Штатаў, чым наадварот".
Дарэчы, амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Кельлі 20 студзеня ў Вене на пасяджэньні сталай рады гэтай міжнароднай арганізацыі заявіў, што Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць аднаўленьня санкцый адносна Беларусі, калі бліжэйшымі днямі становішча ня зьменіцца.