Расея: выкралі двух журналістаў

У расейскім горадзе Нарыльску зьніклі галоўны рэдактар газэты "Правда Норильска" Дзьмітры Бялоў і ягоны намесьнік Арцём Арлоў. Паведамляецца, што ў чацьвер некалькі чалавек, якія назваліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, прыйшлі ў рэдакцыю і забралі яе кіраўнікоў. Журналісты пасьпелі паведаміць, што іх вывозяць за межы гораду, меркавана, для прафіляктычнай гутаркі.

Калегі мяркуюць, што выкраданьне зьвязанае з публікацыяй напярэдадні артыкула пра складаную сытуацыю з наркотыкамі ў Нарыльску.