Беларускія ўлады дэманструюць пагарду да намераў Эўразьвязу перанесьці хакейны чэмпіянат сьвету 2014 году зь Менску ў іншае месца. Тым часам як Эўрапарлямэнт рэкамэндаваў замарозіць для Беларусі правядзеньне ўсясьветнага першынства, віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік правёў нараду наконт падрыхтоўкі да прыёму 16 наймацнейшых камандаў сьвету.
Ухваленая дэпутатамі Эўрапарлямэнту рэзалюцыя, у прыватнасьці, кажа: спартовыя мерапрыемствы, у тым ліку такія, як хакейны чэмпіянат сьвету 2014 году, ня могуць праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне будуць заставацца палітвязьні. Дагэтуль правядзеньню хакейных першынстваў перашкаджалі толькі надзвычайныя сытуацыі ў глябальных маштабах. Цягам 1940–46 гадоў спаборніцтвы не праводзіліся з-за ІІ Усясьветнай вайны, а ў 1980 і 1984-м перашкодзілі настроі на ўзаемны байкот летніх Гульняў.
Аднак беларускія чыноўнікі ігнаруюць эўрапейскую заклапочанасьць і працягваюць рыхтавацца да спартовага форуму. Падчас нарады з прадстаўнікамі Міністэрства спорту і турызму, Менгарвыканкаму і апарату Савету міністраў Анатоль Тозік загадаў не адыходзіць ад выкананьня графіку працаў пры ўзьвядзеньні лядовай арэны ў менскай Чыжоўцы, а таксама завяршыць будаўніцтва спартовай вёскі і гатэльных комплексаў.
Ангажаваныя пад хакейную справу асобы ў бальшыні сваёй абураюцца плянамі ўплываць на палітычную сытуацыю праз спорт. У дадзеным выпадку ўсе разумеюць, што такім чынам будзе нанесены ўдар па іміджу Аляксандру Лукашэнкі — асноўнага прапагандыста хакею ў Беларусі. А гэта можа выклікаць ланцуговую рэакцыю — згортваньне фінансаваньня, спыненьне будаўніцтва лядовых арэнаў і г.д.
У інтэрвію «Свабодзе» галоўны трэнэр менскай «Юности» Міхаіл Захараў наўпрост заявіў: маўляў, «эўрапейскія разумнікі лезуць сваім носам, куды ня трэба». І выказаў перакананьне, што нічога ў іх не атрымаецца. Адзін жа з настаўнікаў менскага «Дынама» Аляксандар Андрыеўскі абмежаваўся тым, што агучыў ужо стэрэатыпнае: спорт — па-за палітыкай:
«Я думаю, што спорт павінен быць вынесены па-за рамкі палітыкі. Дый тэхнічна гэта наўрад ці магчыма — Міжнародная фэдэрацыя хакею наўпрост нікому не падпарадкоўваецца. Таму пагавораць-пагавораць і ўрэшце супакояцца. Практыка паказвае, што ня варта зьмешваць спорт з палітыкай, і я перакананы, што ўсё будзе нармальна. Ніякай небясьпекі ня бачу».
У Беларускай фэдэрацыі хакею ня маюць салідарнай пазыцыі адносна магчымасьці страціць права на правядзеньне чэмпіянату сьвету. Кіраўнік арганізацыі Яўген Ворсін да панядзелка ў камандзіроўцы, і безь яго агучваць нейкія меркаваньні ніхто не бярэцца.
Адзін з найбольш вопытных беларускіх хакеістаў Уладзімер Копаць доўгі час быў капітанам зборнай Беларусі ў хакеі, браў удзел у чэмпіянатах сьвету і Алімпійскіх гульнях. І слаба сабе ўяўляе, як можна замахнуцца на мерапрыемства такога ўзроўню:
«Мяркую, што гэта проста ініцыятыва групы людзей, але насамрэч такое немагчыма, бо не на тым узроўні такія пытаньні вырашаюцца. І хоць зараз практычна ўсё палітызавана, але замахвацца на хакейны чэмпіянат сьвету, якога Беларусь чакала столькі гадоў, гэта проста будзе нонсэнс. Прынамсі, ува ўсіх будзе вялікае расчараваньне. Можна на розныя тэмы выказвацца, але ўпэўнены, што там сядзяць разумныя людзі і яны самі да гэтага сытуацыю не дапусьцяць».
Менш радыкальны ў высновах галоўны трэнэр хакейнай зборнай Беларусі Эдуард Занкавец. Ён здагадваецца пра прычыны незадавальненьня Эўропы, але мяркуе, што казаць пра рэальную пагрозу для Беларусі можна будзе толькі тады, калі санкцыі запрацуюць:
«Я ўяўляю, чаму такое абмяркоўваецца… Але я ня думаю, што такое магчыма, і стараюся пра гэта ня думаць. Нават не ўяўляю, наколькі тэхнічна гэта магчыма, наколькі структура Міжнароднай фэдэрацыі хакею падуладная вонкаваму ўплыву, палітычным рашэньням. Шчыра кажучы, ня ведаю. Гэта тая навіна, да якой я пакуль стаўлюся нэўтральна, таму што на дадзены момант гэта толькі размовы. І наколькі гэтая ідэя прасунецца блізка да ажыцьцяўленьня — казаць папросту рана».
Права на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2014 году Менск атрымаў увесну 2009-га. На прэзэнтацыю беларускай заяўкі ў Швайцарыю асабіста езьдзілі тагачасны старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі, нібыта «невыязны» Ўладзімер Навумаў і генэральны сакратар фэдэрацыі Сяргей Ганчароў. Абодва ад хакейных спраў ужо адышлі — Навумаў, як сам выказаўся, павесіў канькі на цьвік і займаецца бізнэсам у Расеі, Ганчароў сышоў з пасады летась і да чаго схіліўся — невядома. У новым годзе адказным за хакей прызначаны былы галоўны кантралёр, а цяпер віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік.