Ці можна сказаць, што рашэньне Эўракамісіі будзе настолькі ж сур’ёзным і рашучым, як рэзалюцыя Эўрапарлямэнту? Ці можа барацьба за дэмакратыю ў Беларусі стаць для эўрапейскіх палітыкаў справай гонару? Як афіцыйны Менск будзе рэагаваць на эўрапейскія санкцыі? Гэтыя тэмы ў перадачы Экспэртыза Свабоды абмяркоўваюць: З Менску — палітоляг Андрэй Фёдараў, з Масквы — дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.
Цыганкоў: На вашую думку, ці можна зараз прагназаваць, што рашэньне Эўракамісіі будзе настолькі ж сур’ёзным і рашучым, як рэзалюцыя Эўрапарлямэнту? Ці паўторыць Эўракамісія ўсе тыя пункты і адкажа на заклікі, якія прынялі дэпутаты?
Фёдараў: Збольшага — так. Хутчэй за ўсё, Эўракамісія прыме адпаведныя захады па ўсіх пунктах. Праўда, калі гаворка ідзе пра эканамічныя санкцыі, то фармулёўка даволі няясная: «Заклікае Раду, Камісію і высокіх прадстаўнікоў ЭЗ перагледзець палітыку ЭЗ адносна Беларусі, у тым ліку ўжыць эканамічныя санкцыі і замарозіць усю макрафінансавую дапамогу праз крэдыты МВФ, апэрацыі Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця». Наконт замарозіць усё дапамогу — тут вельмі рэальна. Але не зусім зразумела, пра якія санкцыі ідзе размова. Калі нехта думае пра спыненьне набыцьця беларускіх нафтапрадуктаў, дык я думаю, што гэта выключана абсалютна.
Цыганкоў: Выглядае, што Эўрапарлямэнт якраз дае Эўракамісіі час да 31 студзеня, каб самой у залежнасьці ад сытуацыі прыняць рашэньне на гэты конт
Фёдараў: Можа быць. Але найхутчэй, акрамя таго, што «замарозіць усю макрафінансавую дапамогу», іншых эканамічных санкцыяў ня будзе.
Апошні пункт рэзалюцыі — шкадаваньне з нагоды таго, што Расея прызнала вынікі выбараў. Тут якраз няма ніякага даручэньня Эўракамісіі, — натуральна, дэпутаты разумеюць, што ніякіх захадаў супраць Расеі ў гэтай сувязі яны прыняць ня могуць.
Але астатнія пункты рэзалюцыі ў той ці іншай ступені могуць быць рэалізаваныя.
Цыганкоў: Андрэй, а вы чакалі, што тэкст рэзалюцыі будзе настолькі радыкальным?
Фёдараў: Не. Мне падавалася, што будуць больш мяккія фармулёўкі. Складаецца ўражаньне, што дэпутаты вельмі моцна раздражнёныя тым, што адбываецца ў Беларусі.
«Дзякуючы Лукашэнку Эўразьвяз пераадолеў тыя супярэчнасьці, што былі ўнутры самога саюзу»
Цыганкоў: Кірыл, вы нядаўна пісалі, што барацьба за дэмакратыю ў Беларусі, супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі можа стаць для эўрапейскіх палітыкаў справай гонару. Многія крытыкавалі гэтае ваша меркаваньне, заяўляючы, што ў Эўразьвязе няма еднасьці, і па-другое, у Эўропы хапае іншых, больш важных праблемаў. Выглядае, што вашы прагнозы спраўджваюцца?
Коктыш: Так, я пісаў пра тое, што дзякуючы палітыцы Лукашэнкі гонар, годнасьць і іншыя абстрактныя якасьці сталі чыньнікам кансалідацыі ў Эўразьвязе. Эўразьвяз пераадолеў тыя супярэчнасьці, што былі ўнутры самога саюзу, — цяпер усе краіны там размаўляюць на адной мове. І за гэта яны могуць падзякаваць беларускаму прэзыдэнту, бо ён да гэтага прывёў.
Па-другое, намецілася агульная мова паміж Эўразьвязам і Расеяй наконт Беларусі. Бо шкадаваньне ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту наконт пазыцыі Расеі — гэта працягнутая рука Маскве. Гэта прапанова выпрацаваць агульную пазыцыю. Гэта тое, што, як мне здаецца, Расея будзе ўспрымаць. Бо шчырага дыялёгу Масквы з Брусэлем дагэтуль ня вельмі атрымлівалася.
Цыганкоў: Кірыл, а як быць з гэтым «вечным» аргумэнтам, што калі Захад даволі жорстка паводзіць сябе да Менску, то гэта штурхае Менск у абдымкі Масквы. Гэты тэзіс ужо абмяняецца?
Коктыш: Канешне, адмяняецца. Паглядзіце на адносіны Беларусі і Расеі — якія там абдымкі, які там давер? Існуюць напружаныя адносіны ўзаемазалежнасьці, якія будуць працягвацца да канца 2011 году. Давер не будуецца на голым месцы.
Існуе праблема для Эўразьвязу і для Расеі, што маючы кепскія адносіны з кіраўніцтвам Беларусі, яны ня хочуць псаваць адносіны з беларускім народам. Таму быў зроблены заклік да двухузроўневай палітыкі, зь якім выступіў Эўрапарлямэнт. І мне здаецца, што варта будзе з цікавасьцю сачыць, якія захады тут будуць прынятыя. Бо нават гэтая рэзалюцыя дае магчымасьць меркаваць, што такая двухузроўневая палітыка стане прынцыповай, а не сымбалічным момантам.
Цыганкоў: Аляксандр Лукашэнка ўжо даручыў ураду падрыхтаваць жорсткія захады ў адказ на магчымае ўвядзеньне Эўразьвязам санкцыяў у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі. Чым можна патлумачыць дзеяньні беларускіх уладаў? Чаму б Менску за той час, пакуль ідзе абмеркаваньне беларускага пытаньня, ня выпусьціць палітзьняволеных, хаця б некаторых, і зьнізіць градус беларускай праблемы?
Фёдараў: Перш за ўсё таму. што калі б беларускія ўлады гэта зрабілі, то яны, са свайго пункту гледжаньня. «згубілі б твар». Магчыма, гэтаксама гэта было б успрынята і большай часткай беларускага грамадзтва. Таму, пакуль улады ня бачаць канкрэтных крокаў па ўзмацненьні ціску, яны ня будуць рабіць нічога ў адказ на тыя заклікі, што гучаць з Захаду.
Цыганкоў: Ці прасочваюць у Эўропе такі варыянт, што ў адказ на санкцыі беларускі рэжым пачне яшчэ большыя рэпрэсіі супраць грамадзянкай супольнасьці?
Коктыш: Ды не. Гэта будзе цалкам нерацыянальна з пункту гледжаньня захаваньня ўлады. Беларусь — экспартнаарыентаваная краіна, якая амаль 80 працэнтаў сваіх прыбыткаў атрымлівае за кошт гандлю з Эўразьвязам і Расеяй. І калі суседзі так ці інакш адмовяцца падтрымліваць былыя маштабы супрацоўніцтва, гэта імгненна будзе сказвацца на ўнутранай устойлівасьці рэжыму. Без грошай, якія прыходзяць ад замежнага гандлю, рэжым ня здолее падтрымліваць сваю стабільнасьць.
Цыганкоў: Андрэй, ці магчымы варыянт эскаляцыі падзеяў, санкцыі ў адказ на санкцыі? І гэта можа дайсьці да варыянту «Дразды-2», адкліканьня паслоў эўрапейскіх краінаў з Беларусі?
Фёдараў: Я такую магчымасьць не выключаю. Ведаючы натуру беларускай ўлады, яе імкненьне часам рэагаваць імгненна і жорстка, не асабліва разважаючы пра наступствы, — я дапускаю, што і такі варыянт можа адбыцца. Натуральна, гаворка ідзе пра тое, што гэта магчыма не цяпер, а пасьля таго, як будуць абвешчаныя вынікі паседжаньня Рады Эўразьвязу напрыканцы студзеня.
«Дэпутаты вельмі моцна раздражнёныя тым, што адбываецца ў Беларусі»

Могуць адбыцца і «Дразды-2»