Кітай: завірухі і маразы

Моцныя сьнегапады і халады сур’ёзна ўскладнілі працу транспарту ў Кітаі. У краіне не працуюць многія лётнішчы, чыгуначныя станцыі і хуткасныя трасы. Моцны сьнегапад ад серады працягваецца ў правінцыі Хунань у паўднёвым Кітаі. Вецер і сьнег разбурылі ў правінцыі болей за 500 жылых пабудоваў.

Эканамічныя страты ацэньваюцца болей як на 90 мільёнаў даляраў. Чакаецца, што завірухі ў гэтым рэгіёне працягнуцца і на наступным тыдні.