Землятрус у Пакістане

На паўднёвым захадзе Пакістану, па паведамленьнях амэрыканскіх сэйсмолягаў, адбыўся моцны землятрус магутнасьцю больш за 7 балаў.

Падземныя штуршкі зафіксаваныя ў правінцыі Бэлуджыстан, прыкладна ў 50 кілямэтрах на захад ад гораду Далбандын з насельніцтвам у 15 тысяч чалавек. Пра пацярпелых ці разбурэньні не паведамляецца.