Карэспандэнт Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Пра гэта маці Барыса Эле Гарэцкай паведамілі з суда ранкам 18 студзеня. У чым вінавацяць журналіста невядома.
Амаль суткі месцазнаходжаньне Барыса Гарэцкага было невядомае ні ягоным сваякам, ні калегам у працы. Яго затрымалі напярэдадні, 17 студзеня, каля будынка КДБ, калі журналіст запісваў інтэрвію са сваякамі зьняволеных паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня.
У журналіста напачатку затрымалі для праверкі дакумэнтаў, а затым правялі ператрус на ягонай кватэры, а таксама на кватэры брата Кастуся Гарэцкага.
Суд над Барысам распачнецца аб 11.30.