Былы швайцарскі банкір перадаў WikiLeaks дакумэнты аб махінацыях

Былы швайцарскі банкір сёньня перадаў выкрывальніцкаму парталу WikiLeaks дакумэнты, якія даказваюць спробы багатых бізнэсоўцаў і парлямэнтароў ухіліцца ад падаткаў.

Рудольф Эльмэр, былы супрацоўнік банку Julius Baer у Швайцарыі, паведаміў, што дакумэнты тычацца багатых і вядомых людзей з ЗША, Вялікай Брытаніі і Азіі.

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж вітаў крокі былога банкіра для выкрыцьця меркаванай ценявой практыкі ў фінансавай індустрыі. Асанж сказаў таксама, што перагляд і падрыхтоўка перададзеных дакумэнтаў да публікацыі можа заняць некалькі тыдняў.