Эхуд Барак пакідае сваю партыю

Міністар абароны Ізраілю, старшыня партыі працы Эхуд Барак пакідае сваю партыю. Гэта трэцяя паводле колькасьці чальцоў партыя, якая пастаянна ўплывае на правыя партыі на чале з Нэтаньягу з мэтай дамагчыся мірнага пагадненьня з палестынцамі.

Разам з чатырма дэпутатамі кнэсэту Барак мае намер сфармаваць новую парлямэнцкую фракцыю. Пры гэтым чакаецца, што Барак не пакіне кіроўчай кааліцыі на чале з прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу.