Кіеў: апазыцыя рыхтуе кровапраліцьце

Украінская апазыцыя зьняпраўдзіла закіды ўладаў у тым, што падчас акцыі, заплянаванай на 22 студзеня, рыхтуецца кровапраліцьце, паведамляе "Ўкраінская праўда".

Згаданыя закіды агучыў падчас выступу перад Вярхоўнай Радай у пятніцу міністар унутраных спраў Украіны Анатоль Магілёў.

Прадстаўнік апазыцыйнага Блёку Юліі Цімашэнкі Андрэй Шкіль заявіў, што такія выказваньні ўрадоўцаў могуць сьведчыць пра плянаваныя правакацыі з боку саміх сілаў бясьпекі.

Раней лідэры ўкраінскай апазыцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў выйсьці 22 студзеня на цэнтральную плошчу Кіева, каб адсьвяткаваць "Дзень Саборнасьці" – угодкі аб'яднаньня ў 1919 годзе Заходняй і Ўсходняй Украінскіх Народных Рэспублік.