Чаму ўлады пайшлі на закрыцьцё Аўтарадыё? Ці зроблена гэта з мэтай запалохаць іншыя беларускія непалітычныя сродкі масавай інфармацыі? Ці зьяўляюцца незалежныя СМІ адной з галоўных мішэняў уладаў падчас наступу на грамадзянскую супольнасьць, што пачаўся пасьля 19 сьнежня? На гэтыя пытаньні адказвае намесьнік старшыні БАЖу Андрэй Бастунец.
Цыганкоў: Пра што сьведчыць закрыцьцё Аўтарадыё? Ці можна сказаць, што цяпер мішэньню зьяўляюцца ўжо ня толькі апазыцыйныя СМІ, але нават і апалітычныя мэдыі, якія проста дазваляюць сабе мець уласнае меркаваньне?
Бастунец: Так і ёсьць. Наіўна было б лічыць, што калі ідзе агульны ціск на грамадзянскія свабоды, то права на свабоду выказваньня будзе больш абароненым, чым іншыя правы чалавека. Сёньня мы ў самай ніжняй кропцы ў сэнсе стаўленьня дзяржавы да незалежных медыяў, за апошнія тыдні мы ўпалі яшчэ на некалькі пунктаў. І тое, што пад гэты ціск трапіла музычная непалітычная радыёстанцыя — вельмі паказальна.
Цыганкоў: Перад прэзыдэнцкімі выбарамі падчас «лібэралізацыі» ў дзяржаўнай прэсе, у непалітычнай прэсе зьяўляліся праявы калі не свабоды слова, то «галоснасьці». Мяжа дазволенага пашырылася, дастаткова ўзгадаць перадачу «Выбар» на ОНТ. Магчыма, гэты ўдар па непалітычным Аўтарадыё мае на мэце найперш паказаць, што ніякай «галоснасьці» больш ня будзе?
Бастунец: Магчыма, і так. Магчыма, той узровень свабоды, які адчуваўся на перадачы «Выбар» у Дарафеева, і на Аўтарадыё, трэк-ліст якога адрозьніваўся ад звычайнага на беларускіх FM-станцыях — менавіта гэтага паветра свабоды паказалася зашмат для тых людзей, якія лічаць, што ўсё павінна быць на адным узроўні і аднолькавым. Бо менавіта гэтыя дзьве зьявы ў мэдыя-прасторы (не апазыцыйныя зьявы!) — Аўтарадыё і «Выбар» на ОНТ патрапілі пад удар, і гэта вельмі красамоўна.
Цыганкоў: Аўтарадыё было адметна яшчэ і тым, што ці не адзіная станцыя гэтак шмат круціла беларускамоўную музыку. Ці стала гэта чыньнікам падчас рашэньня аб закрыцьці радыё?
Бастунец: Мы можам толькі здагадвацца. Бо афіцыйнай падставай стала невыкананьне творчай канцэпцыі (пры тым, што раней ніякіх заўваг не ўзьнікала), і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Заўважу, што назваць тыя ці іншыя матэрыялы экстрэмісцкімі можа толькі суд. І калі тая інфармацыя, што гучала на Аўтарадыё, кімсьці называецца экстрэмісцкай, — гэта паказвае, які ўзровень падыходу да свабоды слова ў краіне.