Украіна: суд адмяніў званьне героя Сьцяпану Бандэру

Ва Ўкраіне суд прызнаў несапраўдным указ былога прэзыдэнта Віктара Юшчанкі аб прысваеньні Сьцяпану Бандэру званьня героя. Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны, аднак не ўдакладніла, які менавіта суд і паводле якога пазову прыняў такое рашэньне.

У студзені летась былы прэзыдэнт Віктар Юшчанка надаў Сьцяпану Бандэру званьне героя. Сьцяпан Бандэра – лідэр украінскіх нацыяналістаў сярэдзіны мінулага стагодзьдзя.