ЭЗ пускае Сэрбію ў ВТО

ЭЗ падтрымліваў далучэньне Сэрбіі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Гандлёвы прадстаўнік Эўракамісіі Карл дэ Гухт і сэрбскі віцэ-прэм'ер Младжан Джынкіч падпісалі сёньня адпаведнае двухбаковае пагадненьне.

Сусьветная гандлёвая арганізацыя, у якую ўваходзіць пераважная большасьць краінаў сьвету, прадугледжвае зьніжэньне перашкодаў для гандлю і забараняе любую эканамічную дыскрымінацыю сваіх чальцоў.

Для далучэньня краіны да арганізацыі патрабуецца згода кожнага зь яе чальцоў.