Ужо сёньня, 12 студзеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень сьнег з дажджом, тэмпература - 0 - +2 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск, у пасольстве Нямеччыны адбудзецца сустрэча журналістаў з кіраўніком міжнароднага аддзелу Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Ахімам Постам

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, у камітэце па міжнародных справах Эўрапейскага парлямэнту адбудуцца слуханьні па сытуацыі ў Беларусі

Вашынгтон, прэзыдэнт Пакістану Азіф Алі Зардары прыбывае з візытам у ЗША

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1591: Менск атрымаў герб.

1895: У Менску пачала працаваць першая электрастанцыя

1919: У Бэрліне здушанае камуністычнае паўстаньне

2010: На Гаіці адбыўся землятрус, у выніку якога загінула 222 570 чалавек.

Нарадзіліся:

1628: Шарль Пэро, францускі казачнік (пам. 16.5.1703)

1876: Джэк Лондан, амэрыканскі пісьменьнік (пам. 22.11.1916)

1901: Антаніна Абрэмбская-Яблонская, польскі і беларускі мовазнавец

1903: Ігар Курчатаў, акадэмік, “бацька” савецкай атамнай бомбы

1941: Уладзімір Мулявін, народны артыст Беларусі, стваральнік музычнага гурту “Песьняры” (пам. 26.1.2003)

1949: Харукі Муракамі, японскі пісьменьнік

Памерлі:

1976: Агата Крысьці, англійская пісьменьніца, аўтарка дэтэктываў (нар. 15.9.1890)

2002: Яўген Кулік, беларускі мастак (нар. 31.10.1937)

МІНУС 365:


“Freedom House”: Беларусь дзе была, там і засталася

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Мы ніколі не выйграем. Часам нам гэта здаецца, але гэта маленькая ветлівасьць, якой уганароўваюць нас богі.

Джэк Лондан