12 студзеня набывае моц новая рэдакцыя заканадаўства, якое тычыцца парушэньняў правіл дарожнага руху.
У адпаведнасьці з Кодэксам аб адміністратыўных парушэньнях ужо ад заўтрашняга дня размова праз мабільны тэлефон падчас руху аўтатранспарту будзе каштаваць кіроўцу 70 тысяч рублёў — 2 базавыя велічыні.
Калі ж цягам году здарыцца рэцыдыў, пакараньне выльецца ў штраф ад 2 да 8 базавых велічынь, то бок — да 280 тысяч рублёў.
Новыя папраўкі тычацца і рэменя бясьпекі. Калі дагэтуль з супрацоўнікам ДАІ можна было дамовіцца на мінімальны штраф — 7 тысяч рублёў — то ад 12 студзеня не «прывязаны» кіроўца будзе вымушаны заплаціць за сябе ці за пасажыра 35 тысяч рублёў. За паўторнае зафіксаванае парушэньне цягам году давядзецца раскашэліцца на суму да 5 базавых — 350 тысяч рублёў.