Злучаныя Штаты не адмовяцца ад падтрымкі ўраду і ўзброеных сілаў Аўганістану і пасьля 2014 году, калі плянуецца цалкам перадаць кантроль над бясьпекай у краіне ад вайскоўцаў НАТО аўганскім сілам. Такую заяву зрабіў віцэ прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у часе свайго візыту ў Кабул. Сёньня ён меў перамовы з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем.
Байдэн сустрэўся таксама з камандуючым войскамі міжнароднай кааліцыі генэралам Дэвідам Пэтрэўсам і наведаў цэнтар падрыхтоўкі, дзе вайскоўцы ЗША навучаюць аўганскіх вайскоўцаў.
Байдэн сустрэўся таксама з камандуючым войскамі міжнароднай кааліцыі генэралам Дэвідам Пэтрэўсам і наведаў цэнтар падрыхтоўкі, дзе вайскоўцы ЗША навучаюць аўганскіх вайскоўцаў.