Авіякатастрофа ў Іране: 50 з 105 чалавек выжылі

Прынамсі 50 з 105 пасажыраў і членаў экіпажу, што знаходзіліся на борце самалёта, які разьбіўся на паўночным захадзе Ірану, ацалелі.

Паведамляецца, што самалёт Boeing 727, які вылецеў сёньня з Тэгерану, належаў дзяржаўнай авіякампаніі Iran Air.

Крушэньне здарылася пры густой смузе. Неспрыяльнае надвор'е перашкаджае правядзеньню выратавальнай апэрацыі.