Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня прызначыў дырэктарам Нацыянальнай эканамічнай рады Джына Спэрлінга. Той, хтозаймае гэтую пасаду, зьяўляецца і галоўным эканамічным дараднікам прэзыдэнта ЗША.
Раней Спэрлінг ужо займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнай эканамічнай рады у 1997 -- 2000 гг. пры прэзыдэнце Біле Клінтане. Апошнім часам ён працаваў вядучым дараднікам міністра фінансаў ЗША па пытаньнях фіскальна-бюджэтнай палітыкі, падаткаабкладаньня, занятасьці і малога бізнэсу.
У ліку посьпехаў Спэрлінга – дасягнуты кампраміс паміж адміністрацыяй дэмакратаў і рэспубліканскай бальшынёй ў Кангрэсе адносна балянсу фэдэральнага бюджэту.
Прызначэньне Джына Спэрлінга – чарговы крок у перастаноўцы кадраў у Белым доме пасьля посьпеху Рэспубліканскай партыі ў часе лістападаўскіх выбараў у Кангрэс, у выніку чаго дэмакраты страцілі бальшыню у Палаце прадстаўнікоў.