Абама назаве сёньня свайго новага эканамічнага дарадніка

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, як чакаецца, сёньня абвесьціць сваім галоўным эканамічным дараднікам Джына Спэрлінга.

Раней Спэрлінг ужо займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнай эканамічнай рады у 1997 -- 2000 гг. Апошнім часам ён працаваў памочнікам міністра фінансаў ЗША Цімаці Гэйтнэра.

Абама можа абвясьціць і аб іншых перастаноўках у сваёй адміністрацыі, рашэньне аб якіх былі прынятыя пасьля посьпеху Рэспубліканскай партыі ў часе лістападаўскіх выбараў у Кангрэс, у выніку чаго дэмакраты страцілі бальшыню у Палаце прадстаўнікоў.