Клінтан і Эштан: заява па Беларусі

ЗША і ЭЗ выказалі сваё шкадаваньне ў сувязі з завяршэньнем мандату офісу АБСЭ ў Беларусі. Такую заяву падпісалі ачольніцы замежнапалітычных ведамстваў ЗША і Эўразьвязу Гілары Клінтан і Кэтрын Эштан.

У заяве гаворыцца, што крытычная ацэнка выбараў у Беларусі місіяй АБСЭ сьведчыць пра тое, што місія гэтай арганізацыі ў Беларусі – не завершаная.