У Сэвастопалі пасьпяхова прайшоў першы этап выпрабаваньняў падводнай лодкі “Запарожжа – адзінай у складзе Ваенна-марскіх сіл Украіны. У першым этапе абнаўленьня правяралася праца галоўнай энэргетычнай устаноўкі , а таксама сыстэм і механізмаў яе абслугоўваньня. Раней падлодка ўваходзіла ў склад ВМФ СССР, пасьля падзелу Чарнаморскага флёту ў 1997 годзе стала адзінай украінскай субмарынай.