У ААН 5 новых абіраных чальцоў Рады Бясьпекі

З 2011 году Нямеччына, Калюмбія, Партугалія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ды Індыя на 2 гады сталі чальцамі Рады Бясьпекі ААН.

10 непастаянных абіраных чальцоў Рады ўдзельнічаюць у прыняцьці рашэньняў, якія абавязаны выконваць усе дзяржавы, якія ўваходзяць у ААН.

Аднак толькі 5 пастаянных чальцоў Рады Бясьпекі – Вялікабрытанія, Кітай, ЗША, Расея і Францыя – валодаюць правам вета.