Адзін з удзельнікаў навагодняй акцыі салідарнасьці "Імёны Свабоды" - пісьменьнік Міленка Ергавіч, які жыве ў Заграбе - піша пра гэта ў сваім першым тэксьце ў новым годзе.
На заледзянелай паркоўцы супэрмаркета ў прадмесьці.
Я паўтараю за далёкім суразмоўцам імёны грамадзянаў Беларусі, затрыманых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх дыктатар перамог вялізнай большасьцю галасоў. Тэлефонная сувязь слабая, некаторыя імёны я ледзь чую і паўтараю іх, як паўтараюць словы на пачатковым курсе замежнай мовы.
Адыходзіць стары год, па галалёдзе вакол мяне людзі штурхаюць вазочкі з закупамі і стараюцца ня ўпасьці. Увечары застольле, а я вымаўляю імёны незнаёмых людзей. Калі нехта на паркоўцы мяне чуе, што ён падумае?
Празь некалькі імгненьняў і я ў багажнік аўтамабіля складаю: плястыкавыя пачкі з ананасавым кампотам, плястыкавыя пачкі з пэрсікавым кампотам, пакецік з чарнасьлівам, бляшанку ірляндзкага чорнага піва, тры бляшанкі газаванага апэльсінавага соку... Я запомніў усё, за што заплаціў.
Пакуль я зачыняю багажнік, у галаве маёй яшчэ застаюцца два беларускія імі зь дзесяці, якія я прамовіў. Каб жа яны не забыліся, каб жа іх выпусьцілі з-за кратаў... Адна Сьвятлана і адзін Віктар. Але нават іхныя прозьвішчы я ўжо забыўся. Астатніх ня памятаю і імёны.
Хутка ня буду памятаць і гэтых дваіх.
Так бывае і так ёсьць, пакуль чалавек застаецца настолькі свабодны, што на знак падтрымкі, на заледзянелай паркоўцы супэрмаркета ў прадмесьці, вымаўляе імёны тых, хто несвабодны.
Эўропа свабодная толькі ў радыё.