Украіна пазбаўляецца ад ядзерных рэчываў

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў дзеяньні Украіны, якая накіравала на захоўваньне ў Расею 50 кг высокаўзбагачанага урану. Украіна дабраахвотна адмовілася ад ядзернага арсэналу, які застаўся у яе пасьля распаду СССР. На замену Украіна атрымала дзьве партыі нізкаўзбагачанага урану.

Праект каардынуюць МАГАТЭ і Нацыянальнае кіраваньне ядзернай бясьпекі ЗША.

У красавіку сёлета Кіеў пагадзіўся з прапановай Вашынгтону цалкам пазбавіцца ад ядзерных рэчываў да 2012 году.