Сваякі арыштаваных па крымінальнай справе за падзеі 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне". Яны зьвярнуліся да кіраўніцтва Расеі, краін Эўразьвязу і ЗША з заклікам паспрыяць вызваленьню палітвязьняў.
З ініцыятывай аб'яднацца ў камітэт пад назвай "Вызваленьне" выступіла Вольга Бандарэнка, жонка зьняволенага Зьмітра Бандарэнкі. Галоўная мэта камітэту– паспрыяць найхутчэйшаму вызваленьню ўсіх тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ, і каго падазраюць у датычнасьці да масавых беспарадкаў у Менску, кажа спадарыня Вольга:
"Мы лічым, што мы павінны трымацца разам – сваякі ўсіх дваццаці чалавек, якія арыштаваныя. Мы лічым, што была відавочная правакацыя, калі штурмавалі будынак, і ўсе выстаўленыя абвінавачаньні – абсурдныя. Таму мы зьбіраемся змагацца за вызваленьне нашых родных".
У камітэт "Вызваленьне" ўвайшлі жонкі, бацькі і дзеці зьняволеных кандыдатаў на прэзыдэнта ды іх паплечнікаў. Яны ўжо накіравалі ліст кіраўніцтву Расеі, Эўразьвязу і ЗША з заклікам зрабіць усё магчымае для вызваленьня новых беларускіх палітвязьняў. Гаворыць Ала Ўладзімераўна, маці Андрэя Саньнікава:
"У мяне няма слоў, каб выказаць абурэньне: калі чалавек ідзе кандыдатам на прэзыдэнта, калі адчувае, што можа зрабіць зьмены, каб краіна квітнела, дык за гэта шлях у турму? За што? Гэта была мірная дэманстрацыя, і зрабіць такую правакацыю, а пасьля гэтак зьбіць – гэта ня вытрымаць. І самае галоўнае для нашай сям'і зараз, што мама і тата маленькага дзіцяці зараз у турме. Як можна было? Хоць бы маму выпусьцілі – гэта такая жорсткасьць! Калі ўлада жадае дабра людзям сваёй краіны, яна павінна паводзіцца прыстойна".
Грамадзкі камітэт мае намер зьвярнуцца да Папы Рымскага, а таксама рыхтуе зварот у міжнародны Чырвоны крыж, каб гэтая арганізацыя паспрыяла мэдычнай дапамозе палітвязьням. Бо, як паведамляюць сваякі арыштаваных, праз адвакатаў яны ведаюць, што многія зьняволеныя маюць патрэбу ў мэдычнай дапамозе. Гаворыць Вольга, жонка Ўладзімера Някляева:
"Самае страшнае, што мірныя дэманстранты былі зьбітыя і кінутыя за краты КДБ. Уявіце: зьбітых людзей зьмясьцілі ў нечалавечыя ўмовы. Учора ў майго мужа здарыўся гіпэртанічны крыз. Ён сказаў адвакату, што яго там проста дабіваюць".
Заснавальнікі камітэту "Вызваленьне" зьвярнуліся таксама з заклікам да грамадзкасьці выступіць супраць гвалту, які адбываецца адносна ўсіх зьняволеных удзельнікаў акцыі пратэсту. Гаворыць Уладзімер Халіп, бацька зьняволенай Ірыны Халіп:
"Нашымі рукамі: нашай маўклівасьцю, нашай абыякавасьцю ўсё гэта зроблена. Сёньня яны ўваліліся да нас, а заўтра яны ўваляцца да вас. 19 сьнежня адбыліся ня выбары – 19 сьнежня здарыўся пераварот і абрынулася заканадаўства. На гэтых выбарах не перамог ніхто з кандыдатаў, а перамог спэцназ. Зразумейце – гэта не праблема нашых сем'яў, а праблема нашай краіны. І калі мы нічога ня зробім, будзем на ўсё глядзець моўчкі, то нас чакае такі змрок, які ня сьніўся нават у 30-я гады".
Пра падтрымку камітэту "Вызваленьне" заявілі прадстаўнікі грамадзкіх, палітычных і праваабарончых арганізацыі.

Your browser doesn’t support HTML5