Расея – Карэям: "хопіць гуляцца цягліцамі"

Расея заклікала Паўночную і Паўднёвую Карэі перастаць "граць цягліцамі" і распачаць дыялёг.

Заява намесьніка міністра замежных спраў Расеі Аляксея Барадаўкіна прагучала пасьля таго, як Кітай заклікаў склікаць тэрміновае паседжаньне ўдзельнікаў шасьцібаковых перамоваў аб урэгуляваньні напружаньня на Карэйскай паўвысьпе.