Цімашэнку запрасілі ў Брусэль

Правацэнтрысцкая Эўрапейская народная партыя накіравала былой прэм'ер-міністарцы Ўкраіны Юліі Цімашэнцы запрашэньне наведаць Брусэль – нягледзячы на тое, што Цімашэнка знаходзіцца па падпіскай аб нявыезьдзе.

Паведамляецца, што аб запрашэньні паведаміў былому прэм'ер-міністру ў тэлефоннай размове генэральны сакратар Эўрапейскай народнай партыі Антоніё Лопэс-Істурыс Уайт.