Суседнія краіны могуць увесьці войскі у Кот Д'Івуар

Прэзыдэнты трох краінаў Заходняй Афрыкі сустракаліся сёньня з дзейным прэзыдэнтам Кот Д’Івуару Ларанам Гбагбо, які не хоча саступіць уладу пасьля паразы на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах.

Законным пераможцам на выбарах 28 лістапада многія краіны і міжнародныя арганізацыі прызналі апазыцыйнага кандыдадта Аласана Уатару.

Прэзыдэнты Бэніна, Сьера-Леоне і Каба-Вэрдэ, якія сустракаліся з Гбагбо, лічаць, што калі ён не адмовіцца ад улады, суседнія краіны могуць увесьці свае войскі на тэрыторыю Кот Д’Івуара.