У Натальлі Радзінай — падазрэньне на чэрапна-мазгавую траўму

Натальля Радзіна

У Натальлі Радзінай, журналісткі сайту «Хартыя-97», якая знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ, сур’ёзныя праблемы са здароўем. Натальлю 27 сьнежня наведала адвакат Мар’яна Сямешка.

Як распавяла маці Натальлі, Надзея Максімаўна, трымаецца яе дачка бадзёра, спакойна. Але ў Натальлі ідзе кроў з вушэй. Гэта сьведчыць пра тое, што ў затрыманай — чэрапна-мазгавая траўма. Але лекары не зрабілі сканаваньне галавы, распавяла адвакатка маці падабароннай. Да таго ж, Натальля моцна прастуджаная. Надзея Максімаўна дамагаецца перадаць лекі для дачкі.