У гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня не прынялі сок і мінэральную ваду для людзей, якія адбываюць адміністрацыйны арышт: Юрыя Клімовіча, Валерыя Сьляпухіна і Юрыя Захаранкі. Яны зьяўляліся даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, Уладзімера Някляева і Мікалая Статкевіча.
Клімовіч быў затрыманы ў Гомелі міліцыяй 18 сьнежня, а Захаранка і Сьляпухін – 19-га. Усе яны былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы. Па рашэньні суду Захаранка і Сьляпухін правядуць у ІЧУ 12 сутак, Клімовіч – 15.
Актывісты дэмакратычных сіл Гомеля некалькі разоў ужо перадавалі для затрыманых у ІЧУ сокі, ваду, газэты. "І ўсё прымалі. А сёньня на КПП адмовіліся прыняць спачатку сок, а потым і ваду, таму што паступіла такое распараджэньне ад начальства ізалятара. Калі сталі высьвятляць, нам патлумачылі, што яны сядзяць па двое ў камэрах і ў кожнага ўжо ёсьць па 40 літраў соку. Таму, маўляў, прынялі такое рашэньне – больш для іх перадачы не прымаць", – паведаміў БелаПАН актывіст апазыцыі Ўладзімір Кацора.
У камэры ІЧУ Сьляпухін 26 сьнежня адзначыў свой 28-ы дзень нараджэньня. Яго сябры і калегі патэлефанавалі ў ізалятар і папрасілі перадаць затрыманаму віншаваньні.