На будаўніцтве НПЗ у Забайкальлі загінулі кітайцы

У Забайкальлі сёньня раніцай адбыўся выбух на будаўніцтве нафтаперапрацоўчага заводу ў паселішчы Даурыя. Паводле ўдакладненых дадзеных мясцовага ўпраўленьня МНС, загінулі пяцёра кітайскіх рабочых. Усяго на тэрыторыі ў момант выбуху знаходзіліся 18 чалавек.

Пажар узьнік на складзе мазуту. Выбухная хваля выбіла шыбы ў бліжэйшых хатах. На месцы здарэньня працуюць пажарныя і выратавальнікі