Пракуратура і КДБ пакуль не даюць адказу Някляевай

Вольга Някляева наведала Генэральную пракуратуру і КДБ

Жонка Някляева Вольга, а таксама пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяргей Законьнікаў, Алесь Разанаў, Сяргей Сматрычэнка, Ўладзімер Колас прынесьлі заяву з Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем дапусьціць да Уладзімера Някляева адваката.



Вольга Някляева таксама патрабуе, каб ёй дазволілі сустрэчу з мужам, каб яна магла пераканацца, што ён жывы.

Your browser doesn’t support HTML5

Вольга Някляева ў Генпракуратуры і КДБ



У пракуратуры Вользе патлумачылі, што ніхто яшчэ не разглядаў яе папярэднія скаргі, напісаныя 21 і 24 сьнежня. І заявілі, што, магчыма, адказ на яе скаргі будзе дадзены пасьля абеду.

Пасьля Пракуратуры Вольга Няклева прыйшла ў прыёмную КДБ, куды прынесла заяву з патрабаваньнем тэрмінова дапусьціць адваката да Някляева. Супрацоўнікі КДБ прынялі ліст, але нічога не паведамілі і не патлумачылі.

Верагодна, што Уладзімер Някляеў знаходзіцца, як і астатнія падазраваныя ў справе ад падзеях 19 сьнежня, у сьледчым ізалятары КДБ. Але да Някляева не дапускаюць адвакатаў. Вольга падазрае, што і яе перадачы не даходзяць да мужа.

З Вольгай Някляевай у Генэральнай пракуратуры пагутарылі толькі па ўнутраным тэлефоне

Уладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч і Сяргей Законьнікаў

Вольга Някляева