Старшыня руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч накіраваў ліст кіраўнікам Эўразьвязу Гэрману ван Ромпэю, Кэтрын Эштан і Штэфану Фюле з заклікам аднавіць стасункі з Беларусьсю толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў і затрыманых 19 сьнежня.
"19 сьнежня 2010 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Нягледзячы на некаторы прагрэс у атмасфэры кампаніі, пры падліку галасоў былі зафіксаваныя сур'ёзныя парушэньні міжнародных стандартаў. Беларускія ўлады не забясьпечылі справядлівага і празрыстага выбарчага працэсу", — піша Мілінкевіч.
Паводле словаў Мілінкевіча, шматтысячная мірная маніфэстацыя пратэсту скончылася неадэкватна жорсткім гвалтам. "Затрымана больш за 600 дэмакратычных актывістаў, журналістаў і пяць кандыдатаў у прэзыдэнты, якія знаходзяцца ў турме КДБ. 22 лідэрам і актывістам апазыцыі пагражае да 15 гадоў турмы", — адзначае Мілінкевіч.
Лідэр руху "За Свабоду" зьвяртаецца да кіраўнікоў Эўразьвязу з просьбай "выказаць салідарнасьць з ахвярамі палітычнага перасьледу, запатрабаваць ад кіраўніцтва Беларусі неадкладнага вызваленьня ўсіх вязьняў сумленьня і аб'ектыўнага расьсьледаваньня выпадкаў выкарыстаньня гвалту ў дачыненьні да ўдзельнікаў маніфэстацыі".
"У адказ на масавае парушэньне правоў чалавека Эўразьвязу варта прапанаваць беларускаму ўраду "нулявы варыянт": адносіны Беларусі і Эўразьвязу аднаўляюцца толькі пасьля вызваленьня палітвязьня Міколы Аўтуховіча, усіх затрыманых экс-кандыдатаў у прэзыдэнты і актывістаў, арыштаваных 19 сьнежня і пазьней. Для працягу дыялёгу з Эўразьвязам улады Беларусі павінны абвесьціць маратор на палітзьяволеных", — лічыць Мілінкевіч.