У Алены Барткевіч арыштаваныя муж, маці і бацька

Your browser doesn’t support HTML5

 

Жыхарка Менску Алена Барткевіч прыйшла да ізалятара на Акрэсьціна, каб перадаць рэчы мужу, якога разам зь ёй затрымалі каля плошчы Незалежнасьці ўвечары 19 сьнежня.

Ёй яшчэ пашанцавала — на судзе далі штраф. А вось мужа пасадзілі на 10 дзён. У ізалятарах таксама знаходзяцца маці і бацька Алены, але дзе іх затрымалі і куды зьмясьцілі, ёй пакуль невядома. Будзе высьвятляць па сьпісах у Жодзінскім і раённым Менскім ізалятарах, дзе менавіта яны знаходзяцца.

Пра што кажуць людзі, якія стаяць у чэргах на Акрэсьціна?